Новости

Общество
24.01.2025

Студэнты і супрацоўнікі ўніверсітэта наведалі заключны канцэрт «Марафона адзінства»

24 студзеня студэнты з першага і другога інтэрнатаў, а таксама супрацоўнікі БДУІР прынялі ўдзел у грандыёзным канцэрце беларускіх выканаўцаў «Час абраў нас» ў «Мінск-Арэнэ» у рамках «Марафону адзінства». Напачатку імпрэзы ў гледачоў была магчымасць пазнаёміцца з выставамі, у тым ліку і пераможцаў рэспубліканскага конкурсу малюнкаў на тэму «Мы разам», а таксама з фотавыставай БелТА «Калі з'яднаны мы».

Канцэрт праходзіў у суправоджанні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь Прэзідэнцкага аркестра Беларусі. Праграма складалася як з прэм'ерных песень, гэтак і вядомых музычных твораў у абноўленым фармаце.

Звяртаючыся да гасцей і ўсіх беларусаў, Аляксандар Лукашэнка адзначыў, што ў велізарным зале «Мінск-Арэны» сёння пануюць гонар, годнасць і адзінства, таму што ў Мінск прыехалі людзі з усіх куткоў Беларусі, людзі, неабыякавыя да будучыні Радзімы.

«Сёння завяршаецца першы этап «Марафона адзінства». Ён стаў яскравай старонкай сучаснага летапісу Беларусі, аб’яднаў дзясяткі беларускіх гарадоў і мільёны сэрцаў. Быццам паўнаводная рака, штодзень ён набіраў моц. Захапляў, прырастаў новымі акцыямі і гарадамі. Кожны рэгіён прэзентаваў самае лепшае, каб здзівіць усю краіну. І здзівіў. Канцэртнымі заламі, вернісажамі, пляцоўкамі для дыялогу станавіліся заводскія цэхі, гандлёвыя цэнтры, вакзалы і нават саляныя шахты. Ад Брэста да Віцебска, ад Гродна да Гомеля і Магілёва гучала: «Мы разам! Час выбраў нас!», - сказаў Алаксандар Рыгоравіч.

«Мне пашчасціла трапіць на фінал марафону адзінстваў і да пачатку я не ўяўляў маштабу імпрэзы. Але калі яна пачалася, я быў паражаны і ўзаемадзеяннем з аўдыторыяй, і самімі выступамі, і прафесіяналізмам артыстаў. Больш за ўсе мне спадабаўся выступ Юрыя Антонава, і я рады, што зорка такога маштабу не забывае пра сваю Радзіму. Фінал «Марафона адзінства» пакінуў толькі станоўчыя эмоцыі, і я лічу, што падобныя мерапрыемствы патрэбна наведаць усім!», - не хавае эмоцый Раман Галаўко, студэнт 2 курса ФКСіС.

Апрача Мінска «Марафон адзінства» пабываў у 15 гарадах і падарыў сапраўднае свята тысячам беларусаў. Гэта былі не толькі канцэрты і выступы ўлюбёных артыстаў, але і мноства сустрэч з цікавымі людзьмі, выставы, наведанне айчынных прадпрыемстваў, квэсты, адкрыццё муралаў і шмат што іншае.

Нагадаем, летась, на пачатку снежня, БДУІР стаў пляцоўкай «Марафону адзінства» арганізацый і прадпрыемстваў Савецкага раёна.


Падрыхтавана прэс-службай
Фота БелТА і студсавет інтэрната

Назад