VII навукова-практычная канферэнцыя курсантаў і студэнтаў "Мова і культура як нацыянальны здабытак у полікультурнай прасторы"
19 сакавіка 2021 г. на базе Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь адбылася VII навукова-практычная канферэнцыя курсантаў і студэнтаў "Мова і культура як нацыянальны здабытак у полікультурнай прасторы", у якой узяў удзел студэнт 1 курса групы 033701 ваеннага факультэта БДУІР Мікалаеў Ягор. Пад кіраўніцтвам выкладчыка кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Наўроцкай Ірыны Валянцінаўны Ягор выканаў навуковую работу і выступіў з дакладам на тэму "Магчымасці інфармацыйных тэхналогій для даследаванняў па беларускай дыялекталогіі".
Ягор Мікалаеў з’яўляецца вельмі старанным студэнтам, які захапляецца лінгвістыкай, дыялекталогіяй, праводзіць уласныя навуковыя пошукі і даследаванні. Жадаем Ягору творчых поспехаў, натхнення і шмат энергіі для дасягнення новых вяршынь!