Стварэнне інтэрактыўнага воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску"
Студэнты 1 курса груп 221901, 212601, 213301 разам з выкладчыкам дысцыпліны "Беларуская мова (прафесійная лексіка)", дацэнтам кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін І.І. Шматковай 20 верасня 2022 г. прынялі ўдзел у стварэнні інтэрактыўнага воблака слоў "Маё любімае слова па-беларуску". Мерапрыемства праведзена ў рамках Тыдня роднай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!".
Большасць студэнтаў абралі як свае любімыя словы - тэрміны будучай прафесіі. Менавіта гэтыя словы першакурснікаў захапляюць зараз найбольш, што і нядзіўна - яны з’яўляюцца студэнтамі ўсяго два-тры тыдні і яшчэ толькі пачынаюць паглыбляцца ў спецыяльнасць, якую яны абралі пры паступленні. Будучыя інжынеры (праграмісты, праектыроўшчыкі і г. д.) з захапленнем падбіралі і размяшчалі ў камп’ютарнай праграме тэрміналогію па інфарматыцы і радыёэлектроніцы, афармлялі іх у адмысловым колеры (работы студэнтаў груп 212601 і 221901 першага курса: Шыбут Арсенія, Паўлоўскай Кацярыны, Ходаса Вадзіма, Кот Яны, Караткова Аляксея, Жаўнова Ігара, Андрыеўскай Ганны, Драздова Мікіты). Асабліва цікавымі атрымаліся работы, захаваныя ў фармаце PDF, - у іх словы з воблакаў суправаджаюцца гіперспасылкай на яго значэнне ці пераклад з беларускай на рускую мову (работы студэнтаў групы 213301 першага курса: Мазоль Мікалая, Багамолава Дзяніса, Ламака Яўгена https://onlinetestpad.com/riuk3ar53nbfy).
Такім чынам, студэнты ўпэўніліся, што родная беларуская мова здольна абслугоўваць усе сферы жыцця чалавека, у тым ліку прафесійную дзейнасць.