Семінар па пытаннях развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы
У пятніцу 23 верасня 2022 года на кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін прайшлі заключныя мерапрыемствы тыдня беларускай мовы. Завяршаў цыкл імпрэз і акцый дзень, прысвечаны навуцы. Выкладчыкі знаёмілі студэнтаў з традыцыямі секцыі "Функцыянавання беларускай і рускай моў ва ўмовах інфарматызацыі грамадства" штогадовай канферэнцыі студэнтаў, магістрантаў, аспірантаў БДУІР, а таксама з іншымі магчымасцямі зрабіць першыя крокі ў навуцы.
Выкладчыкі кафедры прынялі ўдзел у семінары па пытаннях развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Мадэратарам сустрэчы стала Т.П. Дапіра. У праграму семінара былі ўключаны наступныя даклады:
1. А.А. Албут "Беларускамоўны эпісталярны этыкет (на матэрыяле ліставання Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка)".
2. І.В. Наўроцкая "Развіццё навуковага стылю беларускай літаратурнай мовы".
3. І.І. Шматкова "Выкладанне дысцыпліны "Беларуская мова (прафесійная лексіка)": метадычныя распрацоўкі".

Выступленні выклікалі шчырую цікавасць аўдыторыі. А.А. Албут распавяла пра асаблівасці структуры традыцыйнага ліста, спецыфічныя эпісталярныя этыкетныя сітуацыі і іх моўнае афармленне, характэрныя беларускай мове ветлівыя звароты.
І.В. Наўроцкая паведаміла пра гісторыю фарміравання і спецыфіку вывучэння навуковага стылю ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, акцэнтавала ўвагу на важных набытках беларусістыкі 20-х гг. ХХ ст.У паведамленні Ірына Валянцінаўна адзначыла метадычную значнасць гэтай тэмы, паколькі ў большасці студэнты 1 курса незнаёмыя з аўтарскімі беларускамоўнымі падручнікамі і дапаможнікамі, распрацаванымі ў 1920-я гады, не ведаюць напрацоўкі беларускай тэрміналогіі і тэрмінаграфіі, а таксама прынцыпы пабудовы навуковага артыкула. Прадстаўленне багатай навуковай літаратуры 20-х гг. ХХ ст. дазваляе прадэманстраваць гнуткасць і распрацаванасць беларускай мовы, здольнай абслугоўваць сферы навукі і тэхнікі.
І.І. Шматкова прэзентавала вучэбны дапаможнік па прафесійнай лексіцы, дала шэраг метадычных парад як для распрацоўкі дыдактычных матэрыялаў, так і для працы на занятках са студэнтамі.
Беларуская мова адыгрывае вядучую ролю ў нашым грамадстве. Сфера яе выкарыстання пашыраецца з кожным годам. На сучасным этапе беларуская мова ўжо не толькі тытульная мова нацыі, але і актыўны камунікатыўны сродак СМІ, навукі, адукацыі.
У суаўтарстве з дац. В. М. Губскай у 2021 г. выдадзены вучэбны дапаможнік "Беларуская мова для эканамістаў", які падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па дысцыпліне "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" і зарыентаваны ў першую чаргу на студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей (у БДУІР гэта, у першую чаргу, спецыяльнасці інжынерна-эканамічнага факультэта: "электронны маркетынг", "эканоміка электроннага бізнесу", "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)", "інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у лагістыцы)", "электронная эканоміка" і інш.).
Курс "Беларуская мова (прафесійная лексіка)" з’яўляецца адным з важнейшых звёнаў у агульнапрафесійнай і спецыяльнай падрыхтоўцы спецыялiстаў у Рэспубліцы Беларусь. У адпаведнасці з Канстытуцыяй і Законам "Аб мовах у Рэспубліцы Беларусь" у нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы - беларуская і руская. Абавязкам кіраўнікоў, іншых работнікаў дзяржаўных органаў, органаў мясцовага кіравання і самакіравання, прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і грамадскіх аб’яднанняў з’яўляецца валоданне беларускай і рускай мовамі ў аб’ёме, неабходным для выканання імі сваіх службовых абавязкаў.
Мэта вучэбнай дысцыпліны - фарміраванне і развіццё камунікатыўнай кампетэнтнасці будучага спецыяліста ў прафесійнай сферы; комплекснае засваенне будучымі спецыялістамі лексікі па абранай спецыяльнасці, выпрацоўка і ўдасканаленне ў студэнтаў навыкаў прафесійнага маўлення ў розных сітуацыях; умення якаснага перакладу спецыяльных тэкстаў з рускай мовы на беларускую і наадварот; развіццë тэарэтычнай базы культуры беларускага маўлення. Падручнік змяшчае інфармацыю аб ролі мовы і маўлення ў працэсе сацыяльных зносін; функцыях беларускай мовы як асноватворнага кампанента нацыянальнай культуры; месцы і ролі беларускай мовы ў славянскай і еўрапейскай супольнасцях народаў і моў; аб сістэме лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы; аб эканамічнай тэрміналагічнай сістэме беларускай мовы і інш.
Тэарэтычны і практычны матэрыял дапаможніка будзе спрыяць развіццю ўмення граматна карыстацца вуснай і пісьмовай мовай; адэкватна ўспрымаць прафесійныя тэксты і галіновую інфармацыю; перакладаць, анатаваць і рэферыраваць прафесійна арыентаваныя тэксты; складаць і весці на беларускай мове дзелавую дакументацыю, рыхтаваць навуковыя і публічныя выступленні і г.д.
Аўтары спадзяюцца, што дапаможнік будзе карысны для пашырэння беларускай мовы ў эканамічнай сферы.

У заключэнне слова ўзяла загадчык кафедры ААД В.І.Козел, падзякаваўшы выступоўцам і ўсім прысутным. Валянціна Іванаўна выказала пажаданне далейшага развіцця навуковага патэнцыялу супрацоўнікаў кафедры і наладжвання магчымасцей для абмену вопытам і ведамі.