Прэзентацыя навуковых работ па дысцыпліне "Беларуская мова (прафесійная лексіка)"
У межах Тыдня роднай мовы, які праводзіўся з 19 па 23 верасня, на занятках па беларускай мове выкладчык Наўроцкая Ірына Валянцінаўна пазнаёміла студэнтаў групы 224403 з навуковымі работамі, якія штогод прадстаўляюцца на секцыю "Беларуская мова і інфарматызацыя грамадства". Увазе студэнтаў 1 курса, якія толькі распачынаюць знаёміцца з напрамкамі навуковай дзейнасці ва ўніверсітэце, былі прадстаўлены электронныя зборнікі работ канферэнцыі, размешчаныя на старонцы кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін у раздзеле "Студэнцкая навукова-тэхнічная канферэнцыя". Студэнты ўважліва прагледзелі агучаныя прэзентацыі Вярбіцкай Веранікі на тэму распрацоўкі генеалагічанага дрэва сям’і, Нявейкава Андрэя пра распрацоўку настольных гульняў на беларускай мове. Пасля прадстаўлення навуковых работ выкладчык і студэнты абмеркавалі пытанні развіцця беларускай мовы і інфармацыйных тэхналогій.
Праведзеная прэзентацыя работ даследчага характару, прысвечаных праблемам развіцця беларускай мовы ў межах інфарматызацыі грамадства, паказала сваю актуальнасць для студэнтаў першага курса, якія толькі ўваходзяць у навуковае жыццё і маюць магчымасць прымяніць атрыманыя звесткі па беларускай мове для паспяховага засваення ІТ-дысцыплін.