Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

1 учебная неделя

НОВЫ ДАПАМОЖНІК ДЛЯ СТУДЭНТАЎ БДУІР

Выйшаў з друку новы вучэбна-метадычны дапаможнік «Беларуская мова (прафесійная лексіка)», падрыхтаваны дацэнтам кафедры Н. Я. Пятровай і старшым выкладчыкам А. А. Албут. Выданне адрасуецца студэнтам БДУІР, яно падрыхтавана ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай аднайменнага курса, што выкладаецца на ўсіх спецыяльнасцях нашага ўніверсітэта.
Плануецца падрыхтоўка 3-х частак дапаможніка. Новае выданне - яго першая частка пад назвай «Агульныя звесткі пра мову». У ім змешчаны разнастайныя тэарэтычныя матэрыялы, а таксама сістэма практычных заданняў і тэстаў па наступных вучэбных тэмах: "Беларуская мова як частка нацыянальнай культуры"; "Сістэмная арганізацыя беларускай мовы"; "Беларуская мова сярод іншых моў"; "Гісторыя беларускай літаратурнай мовы"; "Моўная сітуацыя ў Рэспубліцы Беларусь"; "Нормы беларускай літаратурнай мовы".
Дапаможнік мае грыф ВМА па гуманітарнай адукацыі. Крыніца дазволіць студэнтам тэхнічных сецыяльнасцей пазнаёміцца з важнейшымі пытаннямі агульнага мовазнаўства. Практычныя заданні змяшчаюць тэкставы матэрыял, звязаны з будучай прафесійнай дзейнасцю студэнтаў. Таксама ў дапаможнік уключаны тэсты па кожнай тэме ў 2-х варыянтах, што дазволіць студэнтам і выкладчыкам хутка праверыць ступень засвоенасці вучэбнага матэрыялу.
Аўтары дапаможніка ўдзячны рэцэнзентам з Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта, а таксама дэкану філалагічнага факультэта БДУ, кандыдату філалагічных навук, дацэнту С. А. Важніку за каштоўныя заўвагі і дапамогу ў падрыхтоўцы выдання.