Белорусский Государственный Университет  Информатики и Радиоэлектроники
БГУИР
BSUIR

1 учебная неделя

Конкурс творчых работ па беларускай мове

2023-2024 навучальны год

У БДУІР падвялі вынікі традыцыйнага конкурсу творчых работ на беларускай мове сярод першакурснікаў.

Мерапрыемства штогод арганізуецца кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін пры дапамозе ППА студэнтаў БДУІР.

З 15 лістапада па 6 снежня ў студэнтаў першага курса, якія вывучаюць дысцыпліну "Беларуская мова. Прафесійная лексіка", была магчымасць прадставіць на конкурс празаічнае эсэ, апавяданне ці паэтычны твор на любую з дзесяці прапанаваных тэм. Журы ацэньвалі работы па наступных крытэрах: арыгінальнасць тэксту, мастацкі падыход, граматнасць, вобразнасць, творчы падыход да праблематыкі.

Па выніках конкурсу былі вызначаны пераможцы: Дыпломамі за трэцяе месца ўзнагародзілі Ягора Елінеўскага, Кірыла Каханоўскага, Рыгора Зарэцкага, Аляксея Самсончыка, Кірыла Чаплінскага, Алену Яваровіч, Елізавету Дзмітрыевіч, Данііла Пракаповіча; Другое месца занялі Алексей Мічэйка, Андрэй Шапялевіч, Арцём Штоў, Данііл Анташэнка, Міхаіл Рапацэвіч, Марына Тарасенка, Марыя Казлоўская, Вікторыя Палякова, Вікторыя Закрэўская; Першым месцам былі ацэнены працы Яна Сякацкага, Яўгеня Нікіценка, Ягора Белана, Яраслава Голуба, Аляксея Струнца, Марыі Саковіч, Марыі Валынец, Яны Румянцавай і Данііла Асіпёнка.

Удзельнікаў і пераможцаў узнагароджваў дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі Васіль Бандарык.


2022-2023 навучальны год

У першым семестры 2022/2023 навучальнага года кафедра агульнаадукацыйных дысцыплін традыцыйна правяла для першакурснікаў конкурс творчых прац па беларускай мове. Дапамагала ў арганізацыі ППА студэнтаў БДУІР.

Удзельнікам далі шырокую прастору для творчасці. Ім было прапанавана 8 тэм, а конкурсная праца магла быць выканана ў форме празаічнага эсэ, апавядання ці паэтычнага твора. За аснову некаторых тэм былі ўзяты словы беларускіх пісьменнікаў: «Куды б цябе ні завяла дарога, не забывай бацькоўскага парога» (Пятрусь Броўка), «Радасна б’ецца ў кожнага сэрца, калі ён чуе пра славу і поспехі свайго роднага краю» (Кастусь Кірэенка), «Нямала раскідана ў свеце спакусаў - не бяжы на салодкі дым: нарадзіўся, жыві, будзь беларусам - як прадзеды і дзяды…» (Васіль Зуёнак) і інш.

Дыпломамі I, II, III ступені, падзякамі і падарункамі ад прафкама ўдзельнікаў узнагароджвалі дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі Васілій Бандарык, загадчыца кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Валянціна Козел і выкладчыцы кафедры.

Як адзначае адказная за конкурс выкладчыца кафедры Таццяна Дапіра, моладзь - найважнейшы рэсурс грамадства, праз які рэалізуецца вялікая пераемнасць пакаленняў: «Вельмі ўсцешна, што першакурснікі ўдзельнічаюць ў конкурсе па развіцці нашай роднай беларускай мовы. Гэтымі працамі яны аддаюць павагу, даніну нашай народнай мудрасці, гістарычнай памяці і самасвядомасці беларусаў». Конкурс яшчэ раз пацвярджае факт, што ў БДУІР вучацца вельмі таленавітыя і творчыя студэнты. Яны сябруюць не толькі з інфармацыйнымі тэхналогіямі, але і са словам.

2021-2022 навучальны год



Конкурс студэнцкіх творчых прац на беларускай мове ўжо не першы год ладзіцца кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін. Бяруць удзел амаль усе першакурснікі, якія вывучаюць дысцыпліну "Беларуская мова. Прафесійная лексіка". Сёлета творчае спаборніцтва арганізоўвалася пад кіраўніцтвам усіх выкладчыкаў беларускай мовы : Саўчык М.К., Шматковай І.І., Лапцёнак А.М., Дапіры Т.П., Наўроцкай І.В., Албут А.А. пры значнай падтрымцы ППА студэнтаў БДУІР, якая дапамагла з цудоўнымі падарункамі для пераможцаў.
Конкурс студэнцкіх творчых прац на беларускай мове
Удзельнікі конкурсу пісалі эсэ, апавяданні або паэтычныя творы на адну з прапанаваных вельмі няпростых тэм: "Мы марым пра касмічнае міжзор’е, а блізкіх нам не можам зразумець…" (Генадзь Бураўкін), "Што азначае быць інтэлігентам?", "Дарог у свеце вельмі многа, а ты між іх сваю знайдзі…" (Пятрусь Броўка), "Не дай мне Бог духоўным стаць бадзягам, без памяці жывой, без каранёў…" (Васіль Зуёнак). Пры ацэнцы прац журы звяртала ўвагу на арыгінальнасць прац, граматнасць, вобразнасць, мастацкі падыход да тэкстаў і творчы падыход да праблематыкі. Конкурс стаў магчымасцю падзяліцца ўласнай гісторыяй, агучыць асабістае меркаванне наконт пэўных праблем, якія тычацца кожнага з нас, выказаць патаемныя думкі і мары. Дыпломамі пераможцаў узнагароджвалі дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі В.М. Бандарык, загадчыца кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін В.І. Козел і выкладчыкі кафедры.
Конкурс студэнцкіх творчых прац на беларускай мове
На цырымоніі ўзнагароджання адказная за конкурс выкладчыца кафедры Т.П. Дапіра звярнулася да студэнтаў і падзякавала ўсім за ўдзел: "Гэтым разам тэмы былі неверагодна складаныя, і мы былі здзіўлены вашымі творчымі пошукамі ў жанрах: былі і апавяданні, і эсэ, і плынь свядомасці, і класічныя вершы, і верлібры. Калі я чытала працы, забылася, што працую ў тэхнічным універсітэце. Здавалася, знаходжуся дзесьці на дні літаратараў на філалагічным факультэце. Шчыры дзякуй за тое, што адкрылі нам самыя патаемныя пачуцці і думкі. Дзякуй, што з павагай аднесліся да конкурсу і паказалі свой талент". Прааналізаваўшы працы студэнтаў, Т. Дапіра зрабіла выснову, што цяперашні час неверагодна складаны ва ўсіх сэнсах, "але маладое пакаленне заўсёды мудрэйшае, разумнейшае і больш актыўнае. Па вашых думках зразумела, што вы, моладзь, абавязкова захаваеце для нашчадкаў крышачку забытыя сёння паняцці інтэлігентнасці, радзімы, святых адносінаў да бацькоў".
Конкурс студэнцкіх творчых прац на беларускай мове
Вельмі глыбокія і слушныя думкі, выказаныя ў працах студэнтаў, яшчэ раз сцвярджаюць, што фарміраванне светапогляду навучэнцаў праз творчую дзейнасць у рамках дысцыпліны "Беларуская мова (Прафесійная лексіка)" з’яўляецца ўнікальнай магчымасцю як для выкладчыка-прадметніка, так і для студэнта павысіць эфектыўнасць і якасць адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў. Дзякуючы развіццю здольнасцей праявіць сябе, выказаць уласныя думкі, заняць пэўную пазіцыю пры разглядзе той ці іншай праблемы, якія прапануюцца студэнтам на занятках і падчас конкурсу, фарміруецца сур’ёзнае, удумлівае і разам з тым прыязнае стаўленне да няпрофільнага, аднак вельмі важнага для сацыякультурнай адукацыі прадмета, выхоўваецца моўны густ, дапытлівасць, працавітасць і самастойнасць.
Конкурс студэнцкіх творчых прац на беларускай мове
2020-2021 навучальны год




Студэнцтва - гэта самы яркі, незабыўны час жыцця. Захапляльныя лекцыі, першыя навуковыя пошукі, няўрымслівая смелая творчасць ствараюць адзіную, непадзельную плынь. Новы стан развіцця сучаснага грамадства, вышэйшай адукацыі ў прыватнасці, спрыяюць таму, што ў БДУІР "Беларуская мова, культура маўлення" - больш чым вучэбны прадмет. Гэта магчымасць раскрыцца, творча праявіць сябе, выказаць уласныя думкі, сцвердзіць індывідуальнасць!

Сёлета традыцыйнае ўжо для ўніверсітэта мерапрыемства-конкурс было праведзена кафедрай з дапамогай ППА студэнтаў БДУІР. Конкурсная работа прадстаўляла сабой празаічнае эсэ, тэма якога "А слова - сапраўды жывая рэч!" (Л.Геніюш).

2020-2021 навучальны год
Развіццё творчых здольнасцей моладзі, выяўленне адораных студэнтаў, полікультурнае, эстэтычнае выхаванне, пашырэнне кругагляду па пытаннях маральнасці ў сучасным свеце - мэты, якія ставіліся арганізатарамі (Наўроцкай І.В., Дапіра Т.П.). Больш за 400 студэнтаў I курса ўсіх факультэтаў спрабавалі сябе ў арыгінальным літаратурным спаборніцтве.

Узнагароджвалі пераможцаў дэкан Факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыі Бандарык В.М., загадчыца кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Козел В.І., адказная за конкурс выкладчык кафедры Дапіра Т.П.

2020-2021 навучальны год
2020-2021 навучальны год
2020-2021 навучальны год
"Многія лічаць, што сёння чалавецтва з’яўляецца "палоннікам" інфармацыйных тэхналогій. Камп’ютары, смартфоны і іншыя прылады прысутнічаюць амаль у кожнай сферы жыцця чалавека. Але тэхніка, на маю думку, ніколі не заменіць слова, бо яно, як і чалавек, - жывая істота. Слова ёсць частка самой асобы, менавіта праз слова адбываюцца зносіны, ствараецца грамадства. "Спачатку было Слова" - і будзе жыць яно заўсёды, пакуль жыве чалавек." (Клімовіч Аляксей група 073902, ІЭФ)
2019-2020 навучальны год



У першым семестры 2019-2020 навучальнага года кафедрай агульнаадукацыйных дысцыплін пры падтрымцы ПА ГА «БРСМ» БДУІР было праведзена традыцыйнае ўжо для ўніверсітэта мерапрыемства-конкурс творчых работ па беларускай мове. Прысвяцілі гэтае спаборніцтва Году малой радзімы.

Конкурс творчых работ па беларускай мове
Студэнты першага курса ўсіх факультэтаў рыхтавалі творчыя работы (празаічнае эсэ, апавяданне ці паэтычны твор) на любую з шасці прапанаваных тэм (на выбар удзельніка) на роднай, беларускай мове:
1. Мы з вамі дзеці адной гісторыі (У. Караткевіч);
2. Вядзі рашучы бой з натурай сваёй слабой (А. Вярцінскі);
3. Ніхто цябе так не шкадуе і не любіць, як маці (С. Грахоўскі);
4. Слова! Яно неабсяжнае, як сусвет (У. Юрэвіч);
5. Чым вякам ты пахвалішся, у вяках чым праславішся, час маторны
і мутарны, электронны, камп’ютарны (А. Грачанікаў);
6. Нашто, скажы мне, ты жывеш і з думкамі якімі? (А. Гарун).
Журы конкурсу: выкладчыкі беларускай мовы Н.Я. Пятрова,
Т.П. Дапіра, І.В. Наўроцкая, А.А. Албут.

Каля 400 студэнтаў спрабавалі сябе ў творчым выяўленні сваіх думак. Работы былі самыя разнастайныя па жанрах і стылістыцы. Студэнты БДУІР здолелі раскрыць свае здольнасці, упэўніўшы журы, што будучым інжынерам падуладныя не толькі мовы праграмавання.
Конкурс творчых работ па беларускай мове
Неабыякавая таленавітая моладзь і да беларускай мовы, на якой удзельнікі конкурсу выказалі самыя патаемныя свае думкі і разважанні.
Конкурс творчых работ па беларускай мове
Віншаванне пераможцаў конкурсу адбылося ва ўрачыстай перадкаляднай атмасферы з удзелам дэкана ФДПіПА В.М. Бандарыка. Пераможцы ўзнагароджаныя дыпломамі і памятнымі падарункамі.
Конкурс творчых работ па беларускай мове
2018-2019 навучальны год

У сакавіку-красавіку 2019 г. на кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін быў арганізаваны конкурс студэнцкіх эсэ на тэму "Беларуская мова. Навошта асабіста мне…". У конкурсе спаборнічалі студэнты 1-га курса пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры Пятровай Н.Я і выкладчыка Дапіра Т.П. Узнагарода лепшых адбылася 22 красавіка ў святочнай атмасферы з падтрымкай БРСМ.

Конкурс творчых работ па беларускай мове
Больш за 70 студэнтаў з розных факультэтаў і спецыяльнасцей спрабавалі сябе ў творчым выяўленні сваіх думак. Работы былі самыя разнастайныя, бо сам жанр эсэ прадугледжвае выражэнне індывідуальнай пазіцыі аўтара, імкненне да самавыяўлення, невялікі аб’ём і вольную кампазіцыю.
Конкурс творчых работ па беларускай мове
Цікавы сам факт, што менавіта моладзь у сённяшні няпросты для беларускай мовы час выявіла цікавасць да спасціжэння ролі роднай мовы для беларуса, для чалавека. Многія пісалі пра абавязак чуць і ведаць мову сваёй душы, сэрца, памяці. Бо, як сцвярджаў В.Ластоўскі, "кожны народ гаворыць аб дабрэ і зле сваёй мовай, і гэта яго права. Родная мова - гэта мільёны жывых клетачак мозгу, унаследаваных чалавекам ад папярэдзіўшых яго пакаленняў, мільёны перажыванняў красы, дабра і зла, згукаў і форм, несчыслёнае багацце душы…"