Году малой радзімы прысвячаецца
У БДУІР навуаюцца студэнты з усёй Беларусі, і 17 снежня выдалася магчымасць пазнаёміцца з роднымі мясцінамі творчых і неабыякавых да беларускай мовы асоб факультэта інфакамунікацый. Дзякуючы нястомнай Таццяне Міхайлаўне Печань, намесніку дэкана па выхаваўчай рабоце ФІК, і студэнцкаму актыву БДУІР, ужо стала традыцыяй правядзенне конкурсу аратарскага майстэрства "Ах, Беларусь, мая ты доля…".
Журы, у склад якога ўвайшлі дацэнт кафедры інфакамунікацыйных тэхналогій Іван Іванавіч Асроўскі, дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Сяргей Сяргеевіч Каяновіч і выкладчык беларускай мовы кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Анастасія Анатольеўна Албут, было нялёгка выбраць аднаго пераможца: усе выступленні слухаліся з цікавасцю, удзельнікі цудоўна падрыхтаваліся, а маляўнічыя мультымедыйныя прэзентацыі ўпрыгожылі пяціхвілінныя (такі рэгламент!) прамовы.
Разам з Андрэем Сайкоўскім (гр. 963101) усе прысутныя здзейснілі вандроўку па раёне мінскай Нямігі, Захар Самахвал (гр. 960801) запрасіў нас у Клецк, а Яраслаў Варанец (гр.960801) - у Нарач. Алеся Жаўнерык (гр. 863102) распавяла пра Салігорск і вёску свайго дзяцінства - Хорастаў. Выступленні Настассі Казека, Ганны Пермінавай і Максіма Шпакоўскага (гр.860802) перанеслі прысутных у культурную сталіцу Беларусі 2019-га года, а таксама сталіцу Палесся - горад Пінск.
Неардынарна да ўдзелу ў конкурсе падышла Даніэла Бардзілоўская (гр. 961402), падрыхтаваўшы віктарыну пра Магілёў, знакавыя мясціны горада і яго славутых жыхароў і ўраджэнцаў, за што атрымала прыз глядацкіх сімпатый журы. А перамога дасталася Антону Харужаму (гр. 961402) за віртуальнае падарожжа ў беларускае Косава. Студэнты, якія прыйшлі падтрымаць сваіх сяброў, былі не проста гледачамі: вядучыя імпрэзы студэнты трэцяга курса Андрэй Макара (дарэчы, сам пераможца такога конкурсу) і Дзмітрый Варламаў прапанавалі паламаць галаву над пытаннямі, прысвечанымі мясцінам нашай Радзімы і беларускай музычнай культуры, а самыя кемлівыя, эрудыраваныя і хуткія атрымалі цукеркі.

Упрыгожыла мерапрыемства і выступленне членаў журы. І.І. Астроўскі прачытаў свае вершы, прысвечаныя моладзі, студэнтам, а С.С. Каяновіч - уласныя паэтычныя пераклады з рускай мовы на беларускую (аўдыторыя была ў захапленні, таму пасля афіцыйнага заканчэння імпрэзы Сяргей Сяргеевіч пазнаёміў слухачоў з беларускамоўнай версіяй паэмы Д. Кедрына "Пасаг").
Спадзяемся, што такія цікавыя і шчырыя сустрэчы яшчэ не раз пройдуць ва ўніверсітэце, а беларуская мова будзе гучаць з вуснаў будучых інжынераў і не толькі…
Спадзяемся, што такія цікавыя і шчырыя сустрэчы яшчэ не раз пройдуць ва ўніверсітэце, а беларуская мова будзе гучаць з вуснаў будучых інжынераў і не толькі…
Падрыхтавалі А. Албут і Н. Пятрова