28 траўня ў БДУІР прайшла літаратурна-паэтычная вечарына, прысвечаная вясне, любові і Дню Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне
Удзел у вечарыне ўзялі выкладчыкі і студэнты БДУІРа, якія пазнаёмілі прысутных са сваім паэтычным поглядам на жыццё і каханне, такія чалавечыя каштоўнасці, як гонар і абавязак. Уласнымі вершамі, песнямі, а таксама творамі класікаў беларускай і замежнай літатуры падзяліліся дэкан факультэта радыётэхнікі і электронікі Гранько Сяргей Уладзіміравіч, прафесар кафедры мікра- і нанаэлектронікі Гапоненка Мікалай Васільевіч, а таксама дацэнт гэтай кафедры Сцяпанаў Андрэй Анатольевіч, старшы выкладчык кафедры інфармацыйных тэхналогій і аўтаматызаваных сістэм Ярмолік Валерый Іванавіч, рэдактар прэс-службы ўніверсітэта Бабіч Віталь Уладзіміравіч, старшы выкладчык кафедры агульнаадукацыйных дысцыплін Наўроцкая Ірына Валянцінаўна, студэнт 3 курса ФІТК Шаўчэнка Аляксей, студэнтка 1 курса ФКП Лізавета Бычак.
Таксама на мерапрыемстве прысутнічалі студэнты 1 курса ІЭФ, якія разам з выкладчыкам Наўроцкай І. В. прадставілі матэрыялы навукова-даследчай работы, прысвечанай 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 11 навуковых даследаванняў ляглі ў аснову публікацыі ва ўнівесітэцкай газеце "Імпульс" (29.05.2024) у рубрыцы "Дзеля міру: на вахце памяці студэнты БДУІР". Вывучэнне гісторыі сям’і ў люстэрку падзей Вялікай Айчыннай вайны выклікала цікавасць слухачоў, натхніла на аповеды пра свае сямейныя гісторыі, звязаныя з трагічнымі падзеямі 1941 - 1945 гг. на нашай Радзіме.
Удзельнікі вечарыны з радасцю віталі кожнага выступоўцу, бадзёра падпявалі песням, шчыра дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных твораў і выкананых музычных кампазіцый. Смачнае чаяванне было прыемным спадарожнікам імпрэзы, якую госці прапанавалі зрабіць добрай традыцыяй літаратурна-паэтычных сустрэч у родным універсітэце.